Ціханоўская адрэагавала на расійскую ракетную атаку супраць Украіны

Пасля расійскага ракетнага ўдару

Пасля расійскага ракетнага ўдару / t.me/Klymenko_MVS/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская адрэагавала на масіраваную расійскую атаку супраць Украіны ракетамі і беспілотнікамі. "Мае думкі з адважным народам Украіны, напісала яна ў сацсетцы Х. — ...Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну і спыніць расійскую тэрарыстычную агрэсію. Гэтыя злачынствы не будуць забытыя".

Уначы і раніцай РФ запусціла па розных гарадах Украіны, у тым ліку і па Кіеве, 158 розных ракет і ўдарных дронаў. Сілам абароны Украіы ўдалося збіць 87 крылатых ракет і 27 беспілотнікаў. Загінулі 18 чалавек, больш за 130 параненыя.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паабяцаў адказ "тэрарыстам на іх удары".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі