У Signal з’явілася беларуская мова
Signal па-беларуску
Распрацоўшчыкі бяспечнага месенджара Signal у апошнім абнаўленні дадалі падтрымку беларускай мовы. І цяпер кожны беларус можа карыстацца Signal’ам на роднай мове, піша "МотолькоПомоги".
Адметна, што раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобную галіну па гэтым пытанні на Reddit. Больш за тое, у лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустракалася з Мерэдыт Уітакер — прэзідэнткай фонду Signal, і на той сустрэчы, сярод іншага, бакі абмяркоўвалі і беларускамоўную лакалізацыю месенджара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.