У Варшаве загінуў 67-гадовы беларус
Шпіталь у Варшаве
У Варшаве загінуў 67-гадовы беларус. Як піша warszawa.naszemiasto.pl, ён выпаў з акна на шостым паверсе Брудноўскага шпіталя. Ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 11 верасня. Мужчына быў пацыентам установы. Абставіны здарэння высвятляюцца паліцыяй і пракуратурай.
А Miejski reporter піша, што мужчына сказаў суседзям па палаце: "Да пабачэння". Пасля гэтага скокнуў з акна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.