У Віцебскай вобласці пачалі вырошчваць беларускі тытунь

 Віктар Сатышур дэманструе ўраджай беларускага тытуню

 Віктар Сатышур дэманструе ўраджай беларускага тытуню / vzia.by

Пад Віцебскам збіраюць ураджай першага беларускага тытуню, піша "Сельская газета". Тытунь вырасцілі на вопытных дзялянках Віцебскага занальнага Інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі. Яны размешчаны каля аграгарадка Тулава

Гэта быў эксперымент. У прамысловых маштабах у Беларусі тытунь пакуль не вырошчваюць. Эксперыментавалі з двума гатункамі: "беларускі цыгарэтны" і "беларускі цыгарны". Іх аўтар намеснік дырэктара Віцебскага занальнага інстытута па навуковай рабоце Віктар Сатышур. Займацца вырошчваннем тытуню ён пачаў яшчэ на Палессі, калі быў супрацоўнікам Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі. У Віцебску працягнуў гэтую працу

"Насенне, якое добра ўзышло на віцебскай глебе, прадаставіла прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "БелТабакСемена", — распавядае Сатышур. Расліны вымахалі пад два метры. У кожнага куста да 22 лісця. Іх збіраюць па чарзе

"На сёння сабралі па 12 лісцяў з кожнай расліны. На чарзе астатнія", — адзначыў спецыяліст. Уборку беларускага тытуню плануюць завяршыць да сярэдзіны верасня. На думку Сатышура, "станоўчая ацэнка сабранага пад Тулава тытуню адкрые новыя перспектывы, у тым ліку па імпартазамяшчэнні". Ён мяркуе, што беларускім тытунём "рэальна закрыць як мінімум палову патрэбаў тытунёвай галіны краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі