У Віцебску ліквідавалі наступствы прарыву газаправода
Была задзейнічана спецыяльная тэхніка
У Віцебску ліквідавалі наступствы прарыву газаправода. Эвакуяваных дзяцей вярнулі ў дзіцячы садок, дазволілі вярнуцца і жыхарам бліжэйшых дамоў, паведамляе vitbichi.by.
Здарэнне адбылося ў панядзелак у 10:44 на вуліцы Шмырова. Пасля прарыву газаправода ратавальнікі эвакуявалі з дзіцячага садка №8 25 дзяцей і 10 чалавек персаналу (яны часова знаходзіліся ў сярэдняй школе № 43), а з бліжэйшых дамоў — яшчэ 9 чалавек. Месца здарэння было ачэплена. Аварыйная брыгада "Віцебскгаз" спыніла ўцечку газу ў 13:15. На замену аварыйнага ўчастка газаправода спатрэбіліся яшчэ паўтары гадзіны. Была задзейнічана спецыяльная тэхніка — аварыйныя аўтамабілі, грузавікі, экскаватар.
Пашкоджанне газаправода адбылося пры правядзенні земляных работ прыватнай кампаніяй, якая падрыхтоўвала пляцоўку для будаўніцтва шматкватэрнага дома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.