У якіх краінах беларускім уцекачам лепш сустракацца са сваякамі?
Алесь Міхалевіч расказаў, куды можна і нельга ехаць
Адвакат Алесь Міхалевіч у эфіры Еўрарадыё даў парады беларускім палітычным уцекачам наконт таго, дзе можна сустрэцца са сваякамі, калі ў тых няма шэнгенскай візы.
Калі разглядаць Турцыю, то Міхалевіч раіць ляцець праз непрызнаны акупаваны Паўночны Кіпр.
— Туды можна прыляцець праз нейтральную зону аэрапорта ў Турцыі, там няма памежнага кантролю, таму чалавек прылятае туды проста транзітам. Таксама сустрэчы можна ладзіць у Албаніі.
Міхалевіч кажа, што Грузія — не найгоршы варыянт, бо не падрымлівае так званую базу СНД. У адрозненне ад Арменіі ці Азербайджана, адкуль чалавека, які знаходзіцца ў вышуку, могуць экстрадыяваць.
— Таму прыезд у гэтыя краіны ці краіны Сярэдняй Азіі, той жа Казахстан, дэ-факта можна прыраўняць да прыезду ў Расію, — расказаў Міхалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.