ААН: Сектар Газа знаходзіцца на краі

Бацька з загінулым дзіцем на руках у сектары Газа

Бацька з загінулым дзіцем на руках у сектары Газа / Mahmud Hams/AFP/Getty Images

Сектар Газа знаходзіцца "на краі", сказаў журналісту BBC прадстаўнік ААН Філіпе Лазарыні.

Ён кажа, што людзі вяртаюцца ў свае дамы ў сектары Газа, з якіх на мінулым тыдні Ізраіль заклікаў эвакуявацца. Поўнач сектара падвяргаецца жорсткім бамбардаванням, але людзі кажуць, што "на поўдні ім зусім няма куды ісці", таму і яны аддаюць перавагу вярнуцца дадому.

"Нават калі дом разбураны, — кажа Лазарыні. — Уся інфармацыя, якую мы атрымліваем аб сітуацыі на Заходнім беразе і ва Усходнім Ерусаліме, выклікае глыбокую трывогу".

Больш за 1,4 тысячы чалавек былі забітыя ў Ізраілі ў мінулыя выходныя ў выніку жорсткай атакі ХАМАС. Пасля распачатай у адказ ізраільскай бамбардзіроўкі сектара, па звестках палестынскіх уладаў у Газе загінула больш за 3,7 тыс. чалавек.

Пасля нападаў ХАМАС Ізраіль заблакаваў пастаўкі харчавання, вады, паліва і электрычнасці ў сектар Газа. Тэль-Авіў заявіў, што не спыніць блакаду, пакуль ХАМАС не вызваліць закладнікаў.

Жыхары Газы расказваюць, што ў іх няма вады і электрычнасці, людзі выжываюць на кансервах. Лідары Егіпта і Іарданіі назвалі дзеянні Ізраіля "калектыўным пакараннем" для палестынцаў.

Грузавікі, наладаваныя неабходнымі рэгіёну прадуктамі харчавання, вадой і медыкаментамі, стаяць у чарзе на памежным пераходзе паміж Егіптам і сектарам Газа. Пакуль незразумела, калі адкрыюць мяжу. ЗША заяўляюць, што ў Газу ўсё ж дапусцяць 20 грузавікоў, але супрацоўнікі гуманітарных арганізацый кажуць, што гэтага недастаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі