Украіна не атрымае ад Еўрасаюза 600 млн еўра
Украіна не атрымае ад Еўрасаюза 600 млн еўра. Гэта мусіў быць трэці транш дапамогі. У Бруселі чакаюць ад Кіева актывізацыі ў правядзенні рэформаў. У такім выпадку ЕС гатовы разгледзець пытанне аб далейшай макрафінансавай дапамозе Украіне, інфармуе УНІАН.
Праграма макрафінансавай дапамогі Украіне была зацверджана Бруселем у красавіку 2015 года. Агульная яе сума складала 1,8 млрд еўра. У паведамленні, змешчаным на сайце Еўракамісіі адзначаецца, што ўкраінскі бок не выканаў чатыры абавязацельствы, ад якіх залежаў перавод апошняга траншу. Раней Кіеў атрымаў два траншы на 1,2 млрд еўра.