Украінцы злавілі ў Крыме расійскага вайскоўца (фота)
Пра гэта ў Facebook паведаміў дэпутат ад партыі "Бацькаўшчына" Уладзімір Ар'еў.
"Украінскія вайскоўцы затрымалі на сваёй тэрыторыі в/ч аднаго "зялёнага чалавечка", — піша Ар'еў. — Расійскі вайсковец з характэрным прозвішчам Мядзведзеў. Ураджэнец Ёшкар-Алы. Доказы інтэрвенцыі РФ. Шойгу — ілжэц".
Нагадаем, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу 5 сакавіка заявіў, што расійскіх вайскоўцаў у Крым не адпраўлялі, украінскія часці ў Крыме блакуе “мясцовая самаабарона”.
Аляксею Мядзведзеву 21 год. Ці застанецца ён у "палоне", ці яго адпусцяць, пакуль невядома.
Вайсковец у Крыме прызнаўся журналістам, што ён з Расіі (відэа)
Фота з сацыяльных сетак і УНІАН