Улады ліквідуюць аб'яднанне алерголагаў і імунолагаў

У Беларусі ліквідавалі аб'яднанне алерголагаў і імунолагаў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі ліквідавалі аб'яднанне алерголагаў і імунолагаў / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

6 сакавіка Вярхоўны суд пастанавіў ліквідаваць Беларускую грамадскую арганізацыю "Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў". Як паведамляе "Віцебская вясна", ініцыятарам ліквідацыі выступіла Міністэрства юстыцыі.

Офіс арганізацыі быў у Віцебску. Яе асноўнымі заснавальнікамі і чальцамі з'яўляліся пераважна супрацоўнікі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта.

"Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў” была заснаваная ў 1998 годзе. З 2013 года яна ўваходзіла ў Сусветную арганізацыю алергіі (WAO).

Сябры арганізацыі распрацоўвалі і ўкаранялі ў практыку новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі алергічных захворванняў, імунадэфіцытаў і іншых відаў імунапаталогіі. Сярод іх былі сапраўдныя прафесіяналы: толькі ў кіраўніцтве асацыяцыі працавалі восем прафесараў і пяць дацэнтаў.

Асацыяцыя трапіла пад "зачыстку" грамадскіх арганізацый, якая ідзе ў Беларусі з ліпеня 2021 года. За гэты час былі знішчаныя сотні грамадскіх арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі