Уразіла: у Мінску прайшоў "Марафон пацалункаў"
![Пацалункавы марафон у Мінску / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yyd_1276.jpg.webp?itok=pdR7XMv8)
Пацалункавы марафон у Мінску / Еўрарадыё
9 лютага ў Мінску прайшоў "Марафон пацалункаў". Сутнасць мерапрыемства: парам даюць гадзіну на тое, каб цалавацца "з фантазіяй": хочаш — у шахматы за адно гуляй, хочаш — крыжыкам вышывай, але неяк уражвай. Прыз пераможцы — 10-дзённае падарожжа на міжземнаморскі востраў.
Мерапрыемства атрымалася адкрыта рэкламным: лога аднаго беларускага вытворцы вопраткі тырчала адусюль. Яно было на клапатліва расстаўленых вакол хлопцаў і дзяўчак звязках з шарыкамі, на іх майках, на ўваходзе ў размешчаны непадалёк фірмовы магазін. Але гэта яшчэ ладна. Кажуць жа ў народзе: хто плаціць — той і замаўляе музыку.
Выстаўленыя напаказ адкрытыя пацалункі збянтэжылі значна больш. Тут у нас не тое, што кантэнт 18+, але ... Пакуль рэдактар (трэба сказаць, ні разу не пурытанскіх поглядаў) выбіраў фота для публікацыі, яго пару разоў ледзь не вывернула ад чужых языкоў.
Увогуле, вось тут у нас пацалункавы марафон у Мінску як ёсць:
![Впечатлило: в Минске прошёл "Марафон поцелуев"](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd0692.jpg)
![Впечатлило: в Минске прошёл "Марафон поцелуев"](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd0768.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.