"Увага робіць тыранаў уразлівымі": Ціханоўская стала лаўрэаткай прэміі міру

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская стала лаўрэаткай прэміі міру Тыперары. Лаўрэатамі гэтай прэміі ў розны час станавіліся экс-генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, амерыканскі лідар Біл Клінтан.

Прэмію Святлане уручаць у траўні. Тыперары — гэта той самы рэгіён Ірландыі, куды Ціханоўская з 12 гадоў прыязджала на лета па праграмах абмену для дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

"Катаванні і жорсткае абыходжанне з мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі ў Беларусі, разам з сістэмай несправядлівых і закрытых судовых працэсаў і турэмным зняволеннем для тых, хто выступае супраць рэжыму, падкрэсліла жорсткасць рэжыму Лукашэнкі і яго рэпрэсій у дачыненні да пратэстоўцаў і тых, хто выступае супраць яго", — адзначае сакратар прэміі Марцін Куін.

Аргкамітэт Прэміі нагадаў і пра іншых беларусаў, якія ахвяравалі сваёй свабодай і жыццём.

Ціханоўская сказала, што ўвага сусветнай супольнасці робіць "тыранаў больш уразлівымі".

"Гэтая ўзнагарода прысуджаецца не толькі мне, яна прысуджаецца мільёнам свабодных людзей Беларусі, якія бясстрашна і самааддана супраціўляюцца тыраніі на працягу апошніх трох гадоў. Я ганаруся імі і дзякую Камітэту міру Тыперары і Ірландыі за гэтае прызнанне", — сказала Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі