Ва Украіне новы сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны

Аляксей Данілаў

Аляксей Данілаў / АР

Ва Украіне новы сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны. У аўторак стала вядома, што Уладзімір Зяленскі звольніў Аляксея Данілава. Новым сакратаром арганізацыі прэзідэнт Украіны прызначыў кіраўніка Службы замежнай выведкі Аляксандра Літвіненку. У СЗВ яго замяніў Алег Івашчанка, паведамляе hromadske.ua.

Данілаву 61 год. Ён — ураджэнец Луганскай вобласці Украіны. У Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыйшоў у 2019-м з Украінскага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва, быў заступнікам сакратара, а неўзабаве стаў сакратаром.

З Аляксеем Данілавым звязаныя некалькі скандальных гісторый. Апошняя з іх адбылася 20 сакавіка, калі ён раскрытыкаваў пазіцыю Кітая па вайне ва Украіне і пры гэтым сказіў прозвішча спецпрадстаўніка Кітая Лі Хуэя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі