Ватыкан зрабіў біскупам у Беларусі ксяндза, якога затрымлівалі сілавікі
Андрэй Зноска
19 ліпеня Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі ксяндза Андрэя Зноску, які дагэтуль быў пробашчам парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.
Як звярнула ўвагу "Хрысціянская візія", роўна год таму менавіта гэтага ксяндза затрымлівалі беларускія сілавікі.
Андрэю Зноску 44 гады, ён кансультант па прававых пытаннях Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Таксама вядома, што ён удзельнічаў у беларускім перакладзе Кодэкса кананічнага права.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.