Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя
Віталь Рак / Еўрарадыё
21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак.
Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак.
Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.