Агнявы скачок мужчыны з вышыні 1200 метраў (відэа)
Яго здзейсніў Том Эрык Хеймен.
Мужчына займаецца скачкамі з будынкаў. На гэты раз ён правяраў вогнеўстойлівасць новай абарончай вопраткі для выратавальнікаў. Ён дазволіў сябе падпаліць і ў такім выглядзе скокнуў са скалы з вышыні 1200 метраў.
Хеймен пасля прызямлення прызнаўся: вельмі баяўся, што загарыцца малы парашут, які выкарыстоўваецца для разгортвання асноўнага. Але, на шчасце, гэтага не адбылося, адзначае Delfi.