Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі
Вольга Гарбунова
7 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, былая палітзняволеная, былая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і былая кіраўніца грамадскага аб’яднання “Радзіслава”, заснавальніца Фонду падтрымкі “21 мая” Вольга Гарбунова.
Як бы складана ні было, якім бы невыносным ні падавалася гэта сёння, але мы павінныя навучыцца размаўляць адно з адным, са сваімі апанентамі і ідэалагічнымі ворагамі. Гэта неабходна для таго, каб мы нарэшце дасягнулі грамадзянскага паразумення. Без яго немагчыма не тое што глядзець у нейкую далёкую будучыню краіны, але і захаваць яе ўвогуле, перакананая Вольга Гарбунова.
Пра тое, чаму мы павінныя думаць не пра помсту, а шукаць шляхі паразумення са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі, ці магчыма дасягнуць справядлівасці без пакарання і як нам справіцца з траўмай 2020 года, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гарбуновай.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.