Вольгу Брыцікаву з "Нафтана" асудзілі трэці раз запар — агулам на 45 сутак
10 сакавіка трэці раз запар асудзілі старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгу Брыцікаву, паведамляюць праваабаронцы.
Жанчыну затрымалі ў Наваполацку 27 лютага на ўчастку для галасавання. Яе абвінавацілі ў тым, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. За гэта суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Праз некалькі дзён яе асудзілі яшчэ на 15 сутак за антываенны надпіс на куртцы.
Трэці суд, па звестках праваабаронцаў, адбыўся за тое, шо на вокнах кватэры Брыцікавай былі паперы з надпісам "Не — вайне". Пасля гэтага агульны тэрмін арышту вырас да 45 сутак.
Арышт Брыцікава адбывае ў часовым ізалятары Ушачаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.