Вуліцу Марыі Калеснікавай прапануюць зрабіць у Берліне каля амбасады Беларусі

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава

Участак вуліцы каля беларускай амбасады ў Берліне прапануюць перайменаваць у вуліцу Марыі Калеснікавай (Maria-Kolesnikowa-Street), піша Bild.

Такую прапанову вылучыў Фонд Свабоды Акселя Шпрынгера. Адпаведная петыцыя ўжо з'явілася на сайце change.org.

У петыцыі адзначаецца, што ў 2020 годзе Калеснікава падтрымала вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай. З восені 2020-га яна знаходзіцца за кратамі. У верасні 20201-га яе асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер палітзняволеную адрэзалі ад знешняга свету, пазбавілі кантактаў з адвакатамі і сваякамі.

Петыцыі аб перайменаванні вуліц з'яўляюцца частка грамадскай кампаніі "Адрас свабоды" ў абарону палітвязняў. Гэтую кампанію ладзіць Фонд свабоды Акселя Шпрынгера ў партнёрстве з такімі праваабарончымі арганізацыямі, як "Рэпарцёры без межаў", Freedom House, Сусветны кангрэс свабоды і цэнтр Рауля Валенберга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі