Vuraj адзначыць 5-годдзе новым ЕР
22 снежня мінскі фолк-гурт Vuraj святкуе 5-годзе. З гэтай нагоды каманда прэзентуе свежы ЕР "Шэсць загадок". Гэта міні-альбом, у які ўвайшлі ўсяго тры кампазіцыі — “Шэсць загадок”, “Гаю” і “Шчодры вэчор”. Міньён мае дзве асаблівасці: побач з трыма студыйнымі кампазіцыямі Vuraj упершыню змясціў на кружэлцы першакрыніцы — аўтэнтычныя спевы бабуль з Заходняга Палесся. Яны натхнілі музыкаў на стварэнне альбома і ляглі ў аснову аўтарскіх трэкаў. Другая асаблівасць тычыцца ўжо саунда гурта, які змяніўся з прыходам у калектыў баяніста Аляксандра Ясінскага.
Канцэрт пройдзе ў клубе BEER&VINE (Кульман, 9).
Фота з сацыяльных сетак