Як 300 тысяч заўзятараў віталі футбольную зборную Францыі (фота, відэа)
300 тысяч заўзятараў віталі футбольную зборную Францыі. Чэмпіёны свету паўдзельнічалі ў святочным парадзе на Елісейскіх палях. У небе над Парыжам з'явіліся колеры французскага сцягу — сіні, белы і чырвоны — гэта пастараліся пілоты Ваенна-паветраных сілаў. Футбалістаў асабіста вітаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які быў са зборнай і на фінальным матчы ў Маскве.
Фота: Reuters