У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя

У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя

У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя. Пра гэта стала вядома пасля валявой перамогі харватаў над англічанамі ў паўфінале ў дадатковы час — 2:1. Зборная Англіі адкрыла лік ужо на 5-й хвіліне, калі са штрафнога забіў Кіран Трып’ер. Такое развіццё падзей збянтэжыла харватаў, у першым тайме ў іх мала што атрымлівалася. А англічане спадзяваліся ўтрымаць гэтую мінімальную перавагу. Усё змянілася на 68-й хвіліне, калі Іван Перышыч зраўняў лік. Неўзабаве ён трапляе ў штангу. Харваты не змаглі даціснуць сапернікаў і ўсё вырашыць у асноўны час.

У дадатковы час удача была на баку зборнай Харватыі, якая не стала чакаць чарговай серыі пенальці. Манджукіч на 109-й хвіліне паставіў пераможную кропку.

Фінал пройдзе ў Маскве ў нядзелю, 15 ліпеня. У суботу, 14 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу за бронзавыя ўзнагароды пазмагаюцца зборныя Бельгіі і Англіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі