Як жывецца беларускім дакументалістам у эміграцыі — стрым з Максімам Шведам

Максім Швед

Максім Швед / Alina Achramovich

Рэжысёр Максім Швед — адзін з найбольш заўважных прадстаўнікоў пакалення незалежнага беларускага кіно, якое з’явілася ў мінулым дзесяцігоддзі. 

Ягоны фільм “Чыстае мастацтва” паспяхова ішоў у кінатэатрах Мінску ў 2019 годзе, а сам аўтар актыўна адгукнуўся на падзеі 2020 года, стварыўшы па тэме выбараў і пратэстаў некалькі праектаў: “Галасы. Дзе мой край”, “Маршрут перабудаваны”, “Артэфакты. Музей вольнай Беларусі”, “Фатограф з Плошчы пераменаў”. 

Прадуктыўнасць рэжысёра прыняла нечаканы паварот — ён уладкаваўся працаваць у піцэрыю.

Чаму паспяховы дакументаліст рэзка змяніў вектар уласнай дзейнасці? У чым плюсы і мінусы прафесіі пекара? Ці збіраецца ён вяртацца ў вялікую дакументалістыку і як перажывае выпрабаванні эміграцыі? 

На гэтыя і іншыя пытанні Максім Швед раскажа сам падчас стрыму Еўрарадыё.

Падключайцеся да нас а 14-й гадзіне па мінскім часе.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі