Якаўлеўскі: Не думаю, што ў Вільні з Макеем сустрэнецца Меркель

Міністр замежных спраў падчас пленарнай дыскусіі 29 лістапада "прадставіць пазіцыю і падыходы Беларусі ў дачыненні да "Усходняга партнёрства" і далейшага развіцця гэтай ініцыятывы".



Паводле слоў палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, тое, што менавіта Макей будзе "галоўным паштальёнам афіцыйнага Мінска на саміце", стала відавочна пасля яго выключэння з "чорнага спісу" ЕС. Хаця эксперты не выключалі, што паехаць у Вільню можа і яго намесніца Алена Купчына.



Якаўлеўскі: "Шэраг двухбаковых сустрэч у Макея найхутчэй будуць з пэўнымі асобамі, калегамі з краін "Усходняга партнёрства". Не больш. Я не думаю, што з Макеем пажадае сустрэцца і сустрэнецца, напрыклад, канцлер Нямеччыны Меркель ці іншыя кіраўнікі краін ЕС. Гэтага не будзе. Аб чым гаварыць, калі галоўная перашкода нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам працягвае існаваць?! Я маю на ўвазе палітзняволеных".



Паводле Якаўлеўскага, на віленскім саміце можна чакаць паўтору "старой песні" афіцыйнага Мінска: "гандаль і грошы". Аніякіх правоў чалавека і іншых пытанняў, якія датычацца еўрапейскіх базавых каштоўнасцяў, не будзе, адзначыў палітычны аглядальнік.
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі