За дарагія падарункі ад жаніхоў давядзецца плаціць падатак

За дарагія падарункі ад жаніхоў давядзецца плаціць падатак

У Беларусі жанчынам, якія атрымліваюць дарагія падарункі ад жаніхоў, трэба будзе заплаціць падатак. Бо ў адпаведнасці з заканадаўствам нашай краіны жаніх не з'яўляецца мужам або блізкім сваяком.

Пра гэта ў адказах на пытанні наведвальнікаў сайта Onliner.by паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Адказы чыноўніка на пытанні таксама апублікаваў сайт МПЗ.

Кавалеўскі патлумачыў, што не абкладаюцца падаткам даходы ў грашовай і натуральнай формах (кватэра, аўтамабіль і гэтак далей), атрыманыя як падарункі ад блізкіх сваякоў (у тым ліку муа ці жонкі) — незалежна ад іх кошту. На такія прыбыткі не трэба прадастаўляць падатковую дэкларацыю. Пры неабходнасці ў падатковы орган падаюцца дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва, напрыклад пасведчанне аб шлюбе. Факт атрымання ў спадчыну таксама могуць папрасіць пацвердзіць дакументамі.

А вось за падарункі ад жаніха давядзецца плаціць падатак. Паводле заканадаўства, жаніх не можа лічыцца блізкім сваяком. Праўда, у 2015 годзе падатак трэба будзе заплаціць, толькі калі сума ўсіх падарункаў ад не-сваякоў будзе перавышаць 43 млн 660 тысяч рублёў на працягу года.

Па словах чыноўніка, падатак будзе налічвацца на перавышэнне гэтага парога.

Фота: zelenaya-svadba.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі