За каментар пра тэракт у Маскве затрымалі 15-га беларуса
Затрыманы за каментар хлопец
За каментар пра тэракт у маскоўскім клубе "Крокус Сіці хол" сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса.
На відэа ў тг-канале сілавікоў хлопец кажа, што напісаў фразу "Можаце мне не дзякаваць".
Як падлічылі праваабаронцы, гэта як мінімум пятнаццаты беларус, якога затрымалі за "няправільныя" каментары пра тэракт у Расіі. Сярод затрыманых была, напрыклад, дзяўчына, якая спытала, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не адмяняюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.