За палітыку судзяць аператара АНТ
![Антон Казельскі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/aton.jpg.webp?itok=XdAzh_6a)
Антон Казельскі / vk.com
За палітыку арыштавалі аператара АНТ Антона Казельскага. Прычынай маглі стаць каментары ў Telegram, якія ён даўно выдаліў, піша "Наша ніва".
Мяркуючы па сацсетках, Казельскаму 38 гадоў. Нейкі час ён жыў у Расіі, апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Апошні рэпартаж Антона Казельскага на АНТ выйшаў у кастрычніку 2023 года. Прыкладна ў той час ён і быў затрыманы.
Суд над Казельскім пачаўся 20 траўня. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КК — "заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы" і "распальванне варожасці або варажнечы". Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.