За серыяй актаў вандалізму ў Вільні стаіць рэжым Лукашэнкі — Офіс Ціханоўскай
Выстава ў Вільні, прысвечаная падзеям у Беларусі, 2022 год
Офіс Святланы Ціханоўскай "рашуча асуджае серыю актаў вандалізму ў Вільні, накіраваную супраць беларускіх арганізацыяў і ўстановаў". Спачатку невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата і пабілі шыбы ў будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, пасля пакінулі абразлівы надпіс каля офіса беларускай арганізацыі "Дапамога".
"Гэта агрэсіўная акцыя з мэтай запалохаць свабодалюбных беларусаў і беларусак, якія знайшлі прытулак у Літве, — гаворыцца ў заяве. — Такія дзеянні, відавочна, накіраваныя на тое, каб пасеяць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі".
У Офісе Ціханоўскай упэўненыя, што за серыяй актаў вандалізму "стаіць рэжым Лукашэнкі, які пастаянна спрабуе стварыць атмасферу страху і нянавісці ў беларускім грамадстве і ў суседніх краінах".
"Заклікаем літоўскія ўлады правесці грунтоўнае расследаванне гэтых нападаў — і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. А беларусам і беларускам у выгнанні раім быць пільнымі, дбаць пра бяспеку і падтрымліваць адно аднаго", — гаворыцца ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.