У Вільні каля офіса беларускай арганізацыі з'явіўся антыбеларускі надпіс
Правакацыйны надпіс
Уначы 5 верасня ў Вільні каля офіса беларускай арганізацыі "Дапамога" з'явіўся антыбеларускі надпіс. Чырвонай фарбай на асфальце на літоўскай мове было напісана "Беларусам паразітам тут не месца". Кіраўнічка арганізацыі Наталля Калегава кажа, што якраз ад'язджала ад офіса на аўтамабілі і заўважыла надпіс, фарба была яшчэ вільготная. Яна выклікала паліцыю. Паліцэйскія склалі пратакол, пасля чаго дазволілі надпіс прыбраць.
У "Дапамозе" лічаць, што згаданы надпіс — правакацыя спецслужбаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Уначы 4 верасня ў Вільні невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата, а таксама пабілі шыбы ў будынку Цэнтра беларускай супольнасці і культуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.