“За Свабоду” заклікае забараніць георгіеўскія стужкі ў грамадскіх месцах
З такім зваротам да ўладаў арганізацыя выступіла ў сувязі з раздачай такіх стужак у мінскіх гіпермаркетах.
“Чорна-аранжавая сімволіка ўсё меней і меней асацыюецца з Днём Перамогі над нацызмам і фашызмам. Яна ўсё болей становіцца сімвалам расійскага імперыялізму. Пасля апошніх падзеяў ва Украіне яна адназначна мае новы адмоўны сэнс як праслаўленне сепаратызму і ваеннай агрэсіі”, — цытуе заяву БелаПАН.
Рух “За Свабоду” заклікае ўрад, Мінгарвыканкам і іншыя органы мясцовай улады забараніць раздачу і выкарыстанне так званых “георгіеўскіх стужак” у грамадскіх месцах.
Акцыі з раздачай стужак адбываюцца, у прыватнасці, у сталічных гіпермаркетах сеткі “Еўраопт” і ProStore.