За ўдзел у мірным сходзе асудзілі мінскага маркетолага

Нацыянальны беларускі сцяг, ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны беларускі сцяг, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt

Мінскага маркетолага Аляксандра Самайловіча судзілі ў Партызанскім судзе Мінска паводле "народнага" артыкула — ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

18 красавіка суддзя Аляксандр Супічэнка абвясці прысуд. Як павеадмляюць праваабаронцы, Самайловічу прысудзілі два з паловай гады "хатняй хіміі" — абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ.

Да пасяджэння мужчына знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду.

Паведамляецца, што Самайловіч прызнаў віну. У пастанове суда гаворыцца, што наўмыснасць яго дзеянняў "з прычыны ягоных унутраных пратэсных перакананняў" нібыта пацвярджаецца фатаграфіяй з нацыянальным сцягам — "атрыбутам пратэснай накіраванасці і ягоных палітычных поглядаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі