Зачыніўся сайт камунальных плацяжоў komplat.by

Зачыніўся сайт камунальных плацяжоў komplat.by

Сайт камунальных налічэнняў komplat.by спыніў сваю працу. Пра гэта паведамляецца ў абвестцы на самім сайце.

Як паведамлялася раней, сайт не працаваў з 1 лістапада. Тады на ім з'явілася абвестка, што komplat.by інтэгруецца з адзінай агульнарэспубліканскай сістэмай разлікаў (АРІП) за жыллёва-камунальныя паслугі — АІС "Разлік-ЖКП". Укараненне гэтай сістэмы і стала прычынай таго, што сайт спыніў сваю працу, бо яе інтэграцыя з сайтам komplat.by не прадугледжаная.

Сайт komplat.by даваў спажыўцам інфармацыю пра камунальныя паслугі: доступ да асабовых рахункаў праз інтэрнэт, магчымасць увесці паказанні індывідуальных лічыльнікаў вады.

"Цэнтр інфармуе аб спыненні ў аднабаковым парадку раней заключаных з карыстальнікамі дагавораў з прычыны немагчымасці выканання ўзятых абавязанняў па не залежных ад бакоў абставінах у сілу змяненняў заканадаўчых актаў", — адзначаецца на сайце.

Цяпер звесткі аб расходзе вады спажыўцы могуць праз СМС-паведамленні або затэлефанаваўшы на спецыяльны нумар разлікова-даведачных цэнтраў (ерсц.бел).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі