Захарчанка заявіў, што гатовы прыняць Украіну ў склад "ДНР"
Па яго словах, краіна павінна перарадзіцца.
Кіраўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка заявіў, што гатовы прыняць у склад "ДНР" украінскія вобласці. У інтэрв'ю расійскім СМІ ён адзначыў, што "краіна павінна перарадзіцца".
"Украіна можа ўвайсці ў склад ДНР. Мы прымем усе братнія рэспублікі: Харкаўскую, Запарожскую, Львоўскую, Адэскую, Кіеўскую ды іншыя", — цытуе Радыё "Свабода" словы Захарчанкі. На яго думку, Данбас сёння з'яўляецца сімвалам "перараджэння дзяржавы", бо на яго тэрыторыі рэалізоўваюцца лозунгі пра неабходнасць барацьбы з карупцыяй і гвалтам.
Захарчанка назваў Данбас "аб’яднальнай сілай" і выказаў упэўненасць, што здолее "аб’яднаць тыя рэспублікі і рэгіёны, якія выкажуць жаданне ўступіць у ДНР".
Фота — ТАСС