Замест кантрабанды: ці шмат Лукашэнка заробіць на вайне — эфір з Раманчуком

Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

Правал плана “Кіеў за тры дні” засведчыў не толькі тое, што расійскае войска — далёка не “другое ў свеце”. Вайна ва Украіне паказала няздольнасць расійскай прамыслвасці забяспечваць сваю армію самым неабходным: ад ваеннай тэхнікі ды іншага ўзбраення да звычайных машын і вопраткі. І тут побач аказаліся беларускія прадпрыемствы. Некаторыя нават пачалі працаваць у тры змены, чаго ў іх практычна ніколі не было.

Што прымушае думаць, нібыта расійскія заказы будуць бясконцымі, і адкрываць пад іх дадатковыя магутнасці? Ці здольныя ваенныя заказы ўратаваць беларускую эканоміку? Якіх “сюрпрызаў” можна чакаць ад рэжыму ў дачыненні да беларусаў, што выехалі за мяжу праз палітычны пераслед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі