У брэнда "Востраў чысціні і густу" з'явіўся новы ўласнік

Аляксей Багданаў сустракаўся з бізнесменамі

Аляксей Багданаў сустракаўся з бізнесменамі / t.me/mart_gov_by/

У брэнда "Востраў чысціні і густу" з'явіўся новы ўласнік. Пра гэта стала вядома ў чацвер па выніках нарады з удзелам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксея Багданава. Прэс-служба міністэрства адзначае, што гэта была "рабочая сустрэча па пытанні дзейнасці гандлёвай сеткі".

"Прадстаўнікі рэтэйла" расказалі Багданаву пра планы "па захаванні брэнда "Востраў чысціні і густу", а таксама праводзімай працы па развіцці абноўленай гандлёвай сеткі з названым найменнем, якім будзе займацца новы ўласнік брэнда". Чыноўнікі заявілі пра "неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у ходзе названых трансфармацый". 

Тыдзень таму Аляксей Багданаў пракаментаваў ліквідацыю гандлёвай сеткі. Паводле яго слоў, МАРГ спрабавала вырашыць праблему, збірала нарады, але пазітыўнага выніку дасягнуць не ўдалося. "Гандлёвая сетка будзе ліквідаваная, напэўна, гэта ўжо практычна адбылося, — гаварыў міністр. — Але для спажыўцоў праблем не будзе, на месцах працуюць іх канкурэнты, якія актыўна закрываюць гэты сегмент рынку". І вось цяпер стала вядома, што "Востраў чысціні" захаваюць.

У брэнда "Востраў чысціні і густу" з'явіўся новы ўласнік
У брэнда "Востраў чысціні і густу" з'явіўся новы ўласнік
У брэнда "Востраў чысціні і густу" з'явіўся новы ўласнік

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі