Запрашаем на кубачак кавы! Абмяркуем плёткі пра бастардаў дыктатараў і Палессе
Пазашлюбныя дзеці ёсць не толькі ў Лукашэнкі
У гэтым выпуску мы папляткарым пра пазашлюбных дзяцей дыктатараў. І нічога ганебнага ў гэтым не бачым. Самі-ведаеце-хто рэгулярна аратарствуе пра сямейныя каштоўнасці — і сам жа іх не прытрымліваецца. Хіба гэта не ганебна? Так што не грэх пра гэта пагаманіць. А таксама пазнаёмімся з Маратам, які цяжка перажываў транс-пераход, ціск і эміграцыю. І падкінем вам аргументаў у спрэчкі пра Палессе — свая ў іх там мова ці не і ці сапраўды яны адрозніваюцца ад беларусаў-ліцвінаў.
Матайце на вус, а прачытанае знішчыце — калі вы ў Беларусі.
Хто з дыктатараў любіць пагуляць па дзеўках?
На мінулым тыдні выйшла журналісцкае расследаванне пра пазашлюбную дачку Аляксандра Лукашэнкі. Яе маці — цырульніца са Шклова, аўтарка славутага “зачосу” свайго боса.
Хто з сучасных дыктатараў яшчэ нагуляў сабе нашчадкаў?
А хоць бы і названы “старэйшы брат” Лукашэнкі Пуцін. Незразумела толькі, хто з каго бярэ прыклад.
У Пуціна ёсць як мінімум адна пазашлюбная дачка, Лізавета Крываногіх (вядомая як Луіза Розава), народжаная ад прыбіральшчыцы Святланы. І яшчэ трое дзяцей ад кулуарнай каханкі — экс-гімнасткі Аліны Кабаевай. Усе яны ўжо мільянеры, калі не мільярдэры: сваіх нашчадкаў Пуцін грашыма не абдзяляе.
У Кім Чэн Ына — здавалася б, паўночнакарэйская ікона сямейнасці! — як мінімум адна пазашлюбная дачка. Вядома, што дзіця нарадзілася да моманту афіцыйнага афармлення адносінаў Кіма і яго цяперашняй жонкі Лі.
Што далей? Чытайце ў нашай рэгулярнай пятнічнай рассылцы "Кубачак кавы". Падпісвайцеся і атрымлівайце кароткі змест тыдня, каб на выходных падтрымаць прыстойны смолток.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.