Затрымалі жанчыну, якая ў Варшаве напала на грамадзянку Беларусі

Затрыманая ў паліцыі

Затрыманая ў паліцыі / wola.policja.gov.pl

Затрымалі жанчыну, якая ў Варшаве напала на грамадзянку Беларусі і збіла яе. На яе распачалі крымінальную справу "за абразу асобы і замах на цялесную недатыкальнасць паводле нацыянальнай прыналежнасці і з хуліганскіх намераў", паведамляе wola.policja.gov.pl.

Здарэнне адбылося 30 красавіка каля станцыі метро "Воля". Жанчына, пачуўшы размову беларускі (яна была з сяброўкай — размаўлялі па-руску), падышла, запатрабавала, каб дзяўчаты "вярталіся назад ва Украіну", брудна вылаялася і плюнула ў твар беларускі. Адбылася сутычка, частка якой трапіла на відэа.

22-гадовая беларуска напісала заяву ў паліцыю. Лекары дыягнаставалі ў яе траўму галавы. Паліцыя прааналізавала відэазапісы і ўжо 7 траўня 34-гадовую зламысніцу затрымалі. Ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Затрымалі жанчыну, якая ў Варшаве напала на грамадзянку Беларусі
wola.policja.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі