Завуча з бярозаўскай школы звольнілі за "экстрэмізм"

Завуч школы Ала Чуйко 

Завуч школы Ала Чуйко  / berezovka-gimn.schools.by

Завуча па выхаваўчай рабоце СШ №1 з Бярозаўкі Алу Чуйко звольнілі з працы, піша тг-канал "Затрыманні, суды ў Лідзе" са спасылкай на свае крыніцы. Гэта адбылося пасля таго, як жанчыну асудзілі за падпіскі на дэмакратычныя каналы.

Ала Чуйко была ў выбарчай камісіі на "рэферэндуме" 2022 года. Таксама яе збіраліся ўключыць у камісію на "выбары" 25 лютага 2024 года. Але падчас праверкі яе сацсетак на лаяльнасць знайшлі "няправільныя" падпіскі.

Як распавядала Еўрарадыё, 30 студзеня жанчыну затрымалі і аштрафавалі на 1200 рублёў (30 базавых велічыняў). Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Разам з ёй затрымалі сакратарку школы Святлану Козел, якую пакаралі такім жа штрафам. Затрыманне абедзвюх жанчын адбылося проста ў школе. Затрымліваць іх прыйшлі пяцёра мужчын.

Чуйко не змагла пазбегнуць штрафу, хаця перад гэтым зарэкамендавала сябе як адданая прыхільніца рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі