Завулак Філарэта можа з'явіцца і ў Мазыры

Мазыр / homeldays.org
Мазыр / homeldays.org

Гарадскія ўлады Мазыра прапануюць пераназваць частку вуліцы Камсамольскай у завулак Філарэта. Пра гэта паведамляе рэсурс "Гомель штодзень". Увекавечыць памяць мітрапаліта гарадскія ўлады вырашылі "за яго шматгадовы ўнёсак у духоўнае адраджэнне беларускага народа, развіццё міжканфесійнага дыялогу".

Але частка жыхароў выступіла супраць. Яны прапануюць вярнуць завулку старую назву — Міхайлаўскі. Гараджане нават запусцілі петыцыю. Яны пішуць, што "мітрапаліт Філарэт не мае ніякага дачынення да Мазыра, яго гісторыі, культуры, развіцця. Ён нарадзіўся ў Маскве".

Вуліца Мітрапаліта Філарэта ўжо ёсць у Гомелі. Мясцовы гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне пераназваць вуліцу Крапоткіна. Пераназваць вуліцу ў гонар мітрапаліта Філарэта абяцалі і брэсцкія ўлады. А з 13 лістапада такая вуліца з'явіцца і ў Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі