Зборная Германіі ўпершыню стала пераможцам чэмпіянату свету па баскетболе

Зборная Германіі — чэмпіён / Getty Images Sport

Зборная Германіі — чэмпіён / Getty Images Sport

Зборная Германіі ўпершыню стала пераможцам чэмпіянату свету па баскетболе. У фінале былі абыграныя сербы — 83:77 (23:26, 24:21, 22:10, 14:20). Дагэтуль для немцаў найлепшым дасягненнем была бронза на сусветным першынстве 2002 года. Да старту цяперашняга турніру іх не было сярод фаварытаў. Букмекеры ставілі на зборную ЗША (яе Германія абыграла ў паўфінале).

Трэцяе месца заваявала зборная Канады, якая ў авертайме абыграла ЗША — 127:118. Для канадцаў гэта першыя ўзнагароды на чэмпіянатах свету. Пятае месца заваявала зборная Латвіі, шостае — зборная Літвы.

ЧС-2023 прайшоў у трох краінах — Інданэзіі, Японіі і на Філіпінах.

Беларускі, як і расійскі, баскетбол, адхілены ад міжнародных спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі