Журналісту і палітвязню Дзмітрыю Семчанку далі 3 гады калоніі

Дзмітрый Семчанка / БЕЛТА
Дзмітрый Семчанка / БЕЛТА

Журналісту і палітвязню Дзмітрыю Семчанку далі 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым "у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці".

Крымінальная справа ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася з 21 сакавіка. Суддзя — Яўген Пісарэвіч.

Семчанка да жніўня 2020 года быў адным з найбольш актыўных прапагандыстаў дзяржаўнай палітыкі, займаў пасаду ў частцы "прэзідэнцкага пула" тэлеканала АНТ. Але пасля пачатку масавых пратэстаў ён сышоў з працы прапагандыста. Пасля звальнення яго некалькі разоў затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах. У сярэдзіне верасня 2022 Дзмітрыя Семчанку зноў пасадзілі на суткі, а потым пачалі крымінальную справу.

У судзе Семчанка прызнаў сваю "віну" і "прынёс публічныя прабачэнні", што "паддаўся эмоцыям" і мог "пасадзейнічаць... эскалацыі канфлікту". У судзе было аб'яўлена, што ў 2020-2022 гадах ён "у розных сацыяльных сетках размясціў публікацыі, накіраваныя на фармаванне ў грамадскасці непрыязнасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады".

Журналісту і палітвязню Дзмітрыю Семчанку далі 3 гады калоніі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі