Жыхары Смаргоні патрабуюць дэмантаваць электразаправачную станцыю

Электразаправачная станцыя

Электразаправачная станцыя / shliah.by

Жыхары вуліцы Інжынернай у Смаргоні патрабуюць дэмантаваць электразаправачную станцыю. Яны накіравалі калектыўны зварот у райвыканкам. Чыноўнікі кажуць, што дэмантаж і перанос немагчымы.

Электразаправачную станцыю ўсталявалі ў двары шматпавярховага жылога дома. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ніякіх парушэнняў няма, паколькі гэта зямля агульнага карыстання, а праектная дакументацыя прайшла ўсе ўзгадненні. У райвыканкаме заявілі, што няма падстаў і для ўстаноўкі на ўездзе на парковачную стаянку дарожнага знака "Стаянка забароненая" (відаць, гэтае патрабаванне было ў калектыўным звароце), акрамя мясцовых жыхароў.

Як піша раённая газета, "дэмантаж і перанос ЭЗС у цяперашніх умовах не могуць быць прызнаныя эканамічна апраўданымі, і такія меры ажыццяўляцца не будуць".

У 2024 годзе ў Беларусі дзейнічала 1200 зарадных станцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі