Znich зняў ваярскі кліп на песню для "Еўрабачання"

Znich зняў ваярскі кліп на песню для "Еўрабачання"

Мінскі пэган-метал-гурт Znich зняў відэа на ваярскую песню "Дунаю", з якой удзельнічаў у адборы на "Еўрабачанне-2016", але ў фінал не прайшоў.


"У адрозненне ад нашых мінулых відэа, дзея ў якіх разварочваецца ў часы паганства ці Сярэднявечча, гэтым разам мы захацелі пераасэнсаваць цяперашні час і паказаць тое, што адбываецца сёння ў свеце, —  распавядае лідар гурта Алесь Таболіч. 

У кліпе зняўся бацька Алеся, мастак Рыгор Таболіч. Бацька ў кліпе ўвасабляе прагу да міру, а сын —  сілу да змагання з ворагам.


Рэжысёрам і аператарам відэа выступіў студэнт Акадэміі мастацтваў Іван Шапо, ідэя належыць Алесю Таболічу. У роліку выкарыстана нарэзка відэа з цяперашніх гарачых кропак у свеце.


У самы бліжэйшы час нажыва песня "Дунаю" прагучыць 25 снежня падчас традыцыйнага "Каляднага фэсту", дзе апроч гурта Znich выступяць "Стары Ольса", "Палац", Гістарыён" і іншыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі