Зорку "Што? Дзе? Калі?" будуць судзіць за "фінансаванне экстрэмізму" — СМІ
Фёдар Шведаў
Гульца "Што? Дзе? Калі?" Фёдара Шведава будуць судзіць за "фінансаванне экстрэмізму", піша "Наша Ніва". Суд пачнецца 15 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Дакладна невядома, ні калі яго затрымалі, ні ў чым канкрэтна абвінавачваюць. Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра данат або данаты, зробленыя да мая 2021 года. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае восем гадоў калоніі.
Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён родам са Светлагорска, скончыў фізфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Разам з сям'ёй жыве ў Ашмянах. У яго трое дзяцей — двое дарослых і адзін непаўнагадовы.
У "Што? Дзе? Калі?" Шведаў гуляе з 2006 года, удзельнічаў амаль ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. У вышэйшай лізе каманда Фёдара адыграла восем сезонаў, Апошні — у маі 2020-га. У 2017-м шведаў атрымаў Вялікую крыштальную саву як лепшы гулец сезона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.