ЗША выйдуць з Дамовы аб ядзерных ракетах сярэдняй дальнасці

ЗША выйдуць з Дамовы аб ядзерных ракетах сярэдняй дальнасці

ЗША выйдуць з Дамовы аб ракетах сярэдняй дальнасці. Пра гэта ў суботу, 20 кастрычнікаў паведаміў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Гэтая дамова была падпісаная ў 1988 годзе Рональдам Рэйганам і Міхаілам Гарбачовым і мела на мэце змяншэнне колькасці атамных узбраенняў у Еўропе.

Ракеты сярэдняй дальнасці — гэта ўзбраенні, здольныя далятаць на адлегласць ад 500 да 5500 км. Цяпер, калі ЗША выходзяць з дамовы, Расія мусціць нарасціць вытворчасць такіх самых ракетаў і ўзмацніць сваю сістэму супрацьракетнай абароны. Эканоміка Расіі цяпер у складаным стане, таму гонка ўзбраенняў можа стаць для яе завялікай нагрузкай.

Пры гэтым Трамп абвінаваціў Маскву, што яна не выконвала дамовы. Раней у краінах Захаду наракалі на масавую вытворчасць і размяшчэнне на заходніх межах Расіі ракет “Іскандэр”. дальнасць якіх — акурат на ніжняй мяжы Дамовы (500 км).

МЗС Расіі ўжо выступіў з заявай наконт выказванняў Трампа. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Сяргей Рабкоў назваў палітыку Вашынгтона “шантажом”.

“Мы з трывогай і асуджэннем ўспрымаем новыя амерыканскія спробы метадам шантажу дамагчыся ад Расіі саступак у сферы міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці. Неаднаразова гаварылася з расійскага боку, што ніякіх падставаў для абвінавачванняў у тым, што Расія нібыта парушае гэтую дамову, у амерыканцаў няма”, — сказаў Рабкоў.

“Свае надуманыя абвінавачванні яны так і не змаглі за ўсе гэтыя гады падмацаваць выразнымі тлумачэннямі, з якой прычыны гэта робіцца”, — цытуюць Рабкова расійскія СМІ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі