З’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра
![З’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/47rs170316a665_webnewsdetailed_jpg.jpg.webp?itok=9QA7EghF)
У аўторак, 4 красавіка, у абароце з’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра. Прэс-служба Еўрапейскага цэнтральнага банку адзначае, што яна мае новыя ступені абароны ад падробкі. Партрэт багіні Еўропы змешчаны на банкноце ў выглядзе вадзянога знаку, яго ж можна пабачыць і на галаграфічнай вертыкальнай паласе. У ніжнім левым куце пазначаны намінал, гэтыя лічбы мяняюць колер з сіняга на цёмна-зялёны ў залежнасці ад кута агляду.
У абароце пакуль застаюцца і старыя купюры наміналам 50 еўра.
![З’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра](/sites/default/files/paragraphs/image/50-eiro-banknote-3-47641163.jpg)
Фота: BNA