З’явілася відэа затрымання Міхаіла Саакашвілі на даху дома ў Кіеве

З’явілася відэа затрымання Міхаіла Саакашвілі на даху дома ў Кіеве

З’явілася відэа затрымання Міхаіла Саакашвілі на даху дома ў Кіеве (яго апублікаваў у Facebook намеснік начальніка дэпартамента Генпракуратуры Украіны Уладзіслаў Куцэнка). Апазіцыйны палітык пагражаў сілавікам, што скокне ўніз. У затрыманні ўдзельнічалі больш за дзясятак чалавек. Яны схапілі Саакашвілі і вывелі яго з даху. Пасля палітыка пасадзілі ў аўтамабіль, аднак сотні прыхільнікаў Міхаіла Саакашвілі заблакавалі рух і не дазваляюць яго вывезці. На месца сцягнуты значныя сілы сілавікоў, перыядычна адбываюцца сутычкі, праваахоўнікі выкарыстоўваюць слёзацечны газ.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 5 сежня ў кватэры Саакашвілі прайшоў ператрус. Пасля было афіцыйна заяўлена, што палітыка збіраюцца дапытаць па справе аб “спрыянні ўдзельнікам злачынных арганізацый”. Як вядома, Міхаіл Саакашвілі, экс-прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці, а цяпер лідар “Руху новых сіл” праводзіць у Кіеве масавыя акцыі пратэсту, крытыкуе ўлады Украіны. 3 снежня ў Кіеве прайшоў марш з патрабаваннем імпічменту прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі