10 правілаў жыцця Паўла Шарамета: Я не баюся рабіць памылкі і выглядаць смешным
“Я не баюся рабіць памылкі і выглядаць смешным”.
“Не глядзеў ніводнай серыі “Гульні тронаў”. Заснуў на першай серыі першага сезона”.
“Дурням і тлумачыць нічога не трэба. Дурняў наогул не павінна быць побач з намі”.
“Нямцоў называў мяне Павлушка, я яго — Бора або Барыс Яфімавіч. Я стараўся трымаць дыстанцыю, бо я ж журналістам працую. Цяпер гэта здаецца дурным чыстаплюйствам, у страшныя часы чалавечыя адносіны важнейшыя за прафесійныя”.
“Два гады прайшло пасля Майдану, і цяпер ідзе ціхая, але подлая вайна супраць незалежных журналістаў, таму што новыя гаспадары жыцця таксама нецярпімыя да праўды, як і былыя”.
“Можна быць рамантыкам у маладосці і верыць у хімеры, галоўнае — не быць ідыётам і з часам навучыцца адрозніваць ілжывыя міфы ад светлых ідэалаў”.
“Мне не хочацца, каб мае дзеці залазілі ў нейкія палітычныя канфлікты. Я сам увесь час у нешта залажу, таму выдатна ведаю цану і наступствы барацьбы за справядлівасць. І бацькоўскае ўва мне большае за грамадскае. У гэтым трэба шчыра прызнацца, а не маскіраваць сваю слабасць подлай разважлівасцю”.
“Я беларус з расійскім пашпартам, народжаны ў Мінску, з дзецьмі, якія маюць беларускае грамадзянства, але выраслі ў Маскве і лічаць сябе расіянамі. Я жыву ў Кіеве, мае блізкія сваякі — украінцы. Я і ёсць сімвал рускага свету, за які ваюе Уладзімір Пуцін і які ён насамрэч разбурае”.
“Удзячны лёсу, што ён даў мне магчымасць жыць ва Украіне ў гэты час — вельмі цяжкі і фантастычна цікавы час”.