У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" рэпартаж пра забойства Паўла Шарамета
Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве ў ліпені 2016 года / baj.by
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" рэпартаж "Белсата" пра забойства ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. У ім распавядаецца пра магчымую датычнасць да забойства экс-кіраўніка КДБ і Аляксандра Лукашэнкі. Рэпартаж выйшаў паўтара года таму.
Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве ў ліпені 2016 года. У рэпартажы згадвалася, што ва ўкраінскіх следчых апынуўся аўдыязапіс, на якім былы кіраўнік КДБ РБ Вадзім Зайцаў (пазней экспертыза дакажа, што голас належаў менавіта яму) абмяркоўвае забойства журналіста Шарамета. Запіс украінцам перадаў былы сілавік Ігар Макар.
Павел Шарамет — вядомы беларускі журналіст, які вымушаны быў з'ехаць у Расію, а пасля пераехаў ва Украіну. Ён вядомы сваімі расследаваннямі знікненняў у Беларусі апазіцыйных палітыкаў, аператара Змітра Завадскага. Ён стварыў сайт "Беларускі партызан".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.