Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць запісу пра палітычныя забойствы ў Беларусі

Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць запісу пра палітычныя забойствы ў Беларусі

Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць голасу былога старшыні КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава на аўдыёзапісе пра планаванне палітычных забойстваў. Даследаванне на замову тэлеканала "Настоящее время" правяла пецярбургская "крыміналістычная лабараторыя аўдыёвізуальных дакументаў". Поўная версія экспертызы даступная тут.

Аўдыёзапіс размовы, з якой вынікае, што яшчэ ў 2012 годзе беларускія спецслужбы планавалі забойства палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі за мяжой, з'явіўся ў інтэрнэце сёлета.  Гаворка ішла пра палітэмігрантаў Алега Алкаева, Уладзіміра Барадача і Вячаслава Дудкіна ў Германіі, а таксама журналіста Паўла Шарамета ў Расіі, дзе ён тады жыў. Шарамет загінуў у 2016 годзе ў Кіеве, і ўкраінскія праваахоўнікі зацікавіліся "беларускім следам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі